Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

малявальны, ✂.

  1. Які служыць для размалёўвання (спец.).

    • М. трафарэт.
  2. Прызначаны для малявання.

    • М. альбом.

малявальшчык, ✂, м.

  1. Мастак, які валодае майстэрствам малюнка.

  2. Мастак-графік, які выконвае малюнкі алоўкам, пяром.

  3. Рабочы, які пакрывае фарбай што-н.

|| ж. малявальшчыца, ✂.

маляваны, ✂.

  1. Рысаваны алоўкам, пяром.

  2. Пафарбаваны.

    • Маляваныя дзверы.

◊

  • Маляваная красуня — вельмі прыгожая жанчына.

маляваць, ✂; незак.

  1. Адлюстроўваць фарбамі.

    • М. карціну.
  2. Тое, што і рысаваць.

    • М. на асфальце.
  3. Пакрываць фарбай.

    • М. паркан.
  4. перан. Расказваць пра што-н., апісваць што-н.

    • М. сялянскі быт.

|| зак. намаляваць, ✂.

|| наз. маляванне, ✂.

  • Урок малявання.

маляр, ✂, м.

Рабочы, які фарбуе будынкі, памяшканні, парканы і пад.

|| ж. малярня, ✂.

|| прым. малярскі, ✂.

малярны, ✂.

Звязаны з работай маляра.

  • Малярныя работы.

малярык, ✂, м. (разм.).

Чалавек, які хварэе на малярыю.

малярыя, ✂, ж.

Інфекцыйнае захворванне, якое перадаецца некаторымі відамі камароў і суправаджаецца прыступамі ліхаманкі (у 1 знач.).

|| прым. малярыйны, ✂.

  • М. камар.

маляўка, ✂, ж.

  1. Тое, што і малёк.

  2. перан. Пра чалавека маленькага росту або пра дзіця (разм. іран.).

маляўнічы, ✂.

Вельмі прыгожы, захапляючы сваёй прыгажосцю.

  • Панямонне — м. куток Беларусі.

|| наз. маляўнічасць, ✂.