Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

камсорг, ✂, м.

Камсамольскі арганізатар — выбарны кіраўнік пярвічнай камсамольскай арганізацыі.

|| прым. камсоргаўскі, ✂.

камуна, ✂, ж.

  1. Калектыў людзей, якія аб’ядналіся для супольнага жыцця на пачатках абагуленай маёмасці і працы.

    • Жыць камунай.
    • Працоўная к.
  2. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў некаторых краінах.

○

  • Парыжская камуна — першая пралетарская рэвалюцыя і першы ўрад рабочага класа.

|| прым. камунальны, ✂.

  • Камунальныя выбары.

камунальны, ✂.

  1. гл. камуна.

  2. Які мае адносіны да гарадской гаспадаркі.

    • Камунальныя паслугі (вадаправод, каналізацыя і пад.).

○

  • Камунальная кватэра — кватэра, у якой жывуць некалькі сямей.

камунар, ✂, м.

  1. Член камуны (у 1 знач.).

  2. Удзельнік Парыжскай камуны.

|| прым. камунарскі, ✂.

камунізм, ✂, м.

Грамадска-эканамічная фармацыя, заснаваная на пабудове бяскласавага грамадства з агульнай уласнасцю на сродкі вытворчасці, з дэкларацыяй прынцыпу «Ад кожнага — па здольнасцях, кожнаму — па патрэбнасцях» і з поўнай сацыяльнай роўнасцю ўсіх членаў грамадства, а таксама навуковая тэорыя стварэння такой фармацыі.

  • Навуковы к.

○

  • Першабытны камунізм — грамадскі дакласавы лад першабытнай радавой абшчыны.

  • Ваенны камунізм — у перыяд Грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі (1918—1920 гг.): часовая эканамічная палітыка Савецкай улады, накіраваная на мабілізацыю сіл і сродкаў для абароны краіны.

|| прым. камуністычны, ✂.

  • Камуністычнае грамадства.
  • К. светапогляд.
  • Камуністычныя партыі.

камунікабельны, ✂.

Такі, з якім лёгка ўстанаўліваць кантакты і дамаўляцца аб чым-н.

  • К. чалавек.

|| наз. камунікабельнасць, ✂.

камунікацыя, ✂, ж. (спец.).

  1. Шлях зносін, лінія сувязі.

    • Водныя камунікацыі.
    • Надземныя камунікацыі.
  2. Паведамленне, абмен думкамі, перадача інфармацыі пры дапамозе мовы (кніжн.).

    • Вусная мова як адзін са сродкаў камунікацыі.

|| прым. камунікацыйны, ✂ і камунікатыўны, ✂.

  • Камунікацыйныя лініі.
  • Камунікатыўныя функцыі.

камуніст, ✂, м.

Член камуністычнай партыі.

|| ж. камуністка, ✂.

камутатар, ✂, м.

  1. Назва розных устройстваў для змянення напрамку, пераключэння электрычнага току.

  2. Род мясцовай тэлефоннай станцыі з ручным злучэннем.

    • Званіць трэба праз к.

|| прым. камутатарны, ✂.

камуфлет, ✂, м.

  1. Падземны выбух міны для разбурэння падземных збудаванняў праціўніка, а таксама разрыў артылерыйскага снарада пад зямлёй без выкідвання зямлі і асколкаў (спец.).

  2. перан. Нечаканая непрыемнасць, няўдача (уст. жарт.).

|| прым. камуфлетны, ✂.