камунізм назоўнік | мужчынскі род
Грамадска-эканамічная фармацыя, заснаваная на пабудове бяскласавага грамадства з агульнай уласнасцю на сродкі вытворчасці, з дэкларацыяй прынцыпа «Ад кожнага — па здольнасцях, кожнаму — па патрэбнасцях» і з поўнай сацыяльнай роўнасцю ўсіх членаў грамадства, а таксама навуковая тэорыя стварэння такой фармацыі.
- Навуковы к.
- Першабытны камунізм — грамадскі дакласавы лад першабытнай радавой абшчыны.
- Ваенны камунізм — у перыяд Грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі (1918—1920 гг.): часовая эканамічная палітыка Савецкай улады, накіраваная на мабілізацыю сіл і сродкаў для абароны краіны.
|| прыметнік: камуністычны.
- Камуністычнае грамадства.
- К. светапогляд.
- Камуністычныя партыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)