Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ратонда​1, ✂, ж. (спец.).

Круглы або паўкруглы невялікі будынак, звычайна з купалам.

|| прым. ратондавы, ✂.

ратонда​2, ✂, ж. (спец.).

Верхняе цёплае жаночае адзенне без рукавоў у выглядзе доўгай накідкі.

|| прым. ратондавы, ✂.

ратунак, ✂, м.

Дапамога, аказаная ў выпадку няшчасця; ратаванне, збавенне.

  • Прасіць ратунку.
  • Няма ратунку.

ратуша, ✂, ж.

У некаторых краінах Заходняй Еўропы: орган гарадскога самакіравання, а таксама будынак, дзе ён размяшчаўся.

|| прым. ратушны, ✂.

ратыфікаваць, ✂; зак. і незак.

Падвергнуць (падвяргаць) ратыфікацыі.

ратыфікацыя, ✂, ж.

Зацвярджэнне вярхоўнай уладай міжнароднага дагавора, заключанага яе ўпаўнаважанымі.

  • Р. мірнага дагавора.

|| прым. ратыфікацыйны, ✂.

  • Ратыфікацыйная грамата.

раунд, ✂, м.

  1. У боксе: адна са схватак, якія разам складаюць бой.

  2. перан. Цыкл, серыя якіх-н. дзеянняў.

    • Закончыўся першы р. перагавораў.

раут, ✂, м. (уст.).

Урачысты званы вечар без танцаў; прыём.

  • Запрасіць на р.

раўна...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «роўна...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. раўнабокі, раўнаважны, раўнадзейны, раўназначны, раўнапраўны, раўнасільны.

раўнабедраны, ✂:

  • раўнабедраны трохвугольнік — які мае дзве роўныя стараны.

|| наз. раўнабедранасць, ✂.