Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

стрымаць, ; зак.

  1. Спыніць, запыніць, аслабіць, што рухаецца з сілай.

    • Коней не с.
    • С. націск пакупнікоў.
  2. Абмежаваць, зменшыць ступень, сілу праяўлення чаго-н.

    • С. свой запал.
    • С. гнеўны тон.
  3. перан. Не даць праявіцца поўнасцю.

    • С. смех.
    • С. сябе (стрымацца).
  4. Выканаць (што-н. абяцанае — паводле значэння наступнага назоўніка).

    • С. абяцанне.
    • С. дадзенае слова.

|| незак. стрымліваць, .

|| наз. стрыманне, і стрымліванне, .

  • Мера стрымання (прымусовая мера, якая прымяняецца следчымі і судовымі органамі да абвінавачанага з мэтай перашкодзіць злачыннай дзейнасці, ухіленню ад следства, суда і пад.; спец.).
  • Меры стрымлівання агрэсара.

стрымгалоў, прысл.

Вельмі хутка, імкліва, кулём.

  • С. пабегчы па вуліцы.

стрыптыз, , м.

Танцавальны нумар з паступовым распрананнем.

|| прым. стрыптызны, .

стрыхнін, , м.

Ядавітае рэчыва расліннага паходжання, алкалоід; у малых дозах ужываецца ў медыцыне.

стрыхоўка, , ж.

Прылада ў выглядзе дошчачкі з канаўкамі для выраўноўвання саломы пры крыцці страхі.

стрэл, , м.

Узрыў зарада ў канале ствала агнястрэльнай зброі, у выніку якога вылятае куля або снарад на пэўную адлегласць, а таксама гук гэтага ўзрыву.

  • У лесе чуліся стрэлы.

стрэлападобны, .

Які падобны на стралу.

  • С. ліст.

|| наз. стрэлападобнасць, .

стрэлачнік, , м.

Рабочы, які пераводзіць стрэлкі на рэйкавым пуці.

  • Стрэлачнік вінаваты (разм. іран.) — ужыв. ў выпадках, калі віну за няўдачу ўскладаюць на нізавога выканаўцу.

|| ж. стрэлачніца, .

стрэлка, , ж.

  1. Тонкая і вузкая пласцінка, якая паварочваецца на восі і паказвае час, напрамак і пац. у розных вымяральных прыборах.

    • С. барометра.
    • Секундная с.
  2. Знак у выглядзе рысы, ад канца якой пад вострым вуглом адходзяць кароткія рыскі (->).

    • С. напрамку руху машын.
  3. Вузкі і доўгі намыўны выступ сушы; пясчаная каса.

    • С. прычала.
  4. Прыстасаванне на рэйкавых пуцях для пераводу рухомага саставу з аднаго пуці на другі.

    • На чыгуначнай станцыі дзейнічаюць аўтаматычныя стрэлкі.
  5. Бязлістае тонкае сцябло расліны з суквеццем наверсе.

    • Стрэлкі нарцысаў.

|| памянш. стрэлачка, .

|| прым. стрэлачны, .

стрэльба, , ж.

Ручная агнястрэльная і пнеўматычная зброя з доўгім ствалом.

  • Паляўнічая с.

|| прым. стрэльбавы, .