назоўнік | жаночы род
Тонкая і вузкая пласцінка, якая паварочваецца на восі і паказвае час, напрамак і пац. у розных вымяральных прыборах.
- С. барометра.
- Секундная с.
Знак у выглядзе рысы, ад канца якой пад вострым вуглом адходзяць кароткія рыскі (->).
- С. напрамку руху машын.
Вузкі і доўгі намыўны выступ сушы; пясчаная каса.
- С. прычала.
Прыстасаванне на рэйкавых пуцях для пераводу рухомага саставу з аднаго пуці на другі.
- На чыгуначнай станцыі дзейнічаюць аўтаматычныя стрэлкі.
Бязлістае тонкае сцябло расліны з суквеццем наверсе.
- Стрэлкі нарцысаў.
|| памяншальная форма:
|| прыметнік:
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)