слухаць, ✂; незак.
-
Накіроўваць слых на што-н.
- С. настаўніка.
- С. музыку.
-
Публічна разглядаць (судовую справу; афіц.).
-
Вывучаць што-н. наведваючы лекцыі.
- С. курс уводзін у мовазнаўства.
- У педінстытуце слухалі лепшых выкладчыкаў.
-
Вызначыць стан здароўя на слых.
- С. хворага.
- Доктар уважліва слухаў сэрца.
-
Слухацца каго-н., выконваць чые-н. загады, рабіць так, як хто-н. раіць.
- Слухай, што бацька гаворыць.
- Трэба с. старэйшых.
- Вучні павінны с. настаўніка.
-
слухай(це). Ужыв. таксама ў пачатку размовы як зваротак для таго, каб прыцягнуць увагу (разм.).
- Слухай, яшчэ я не закончыла, а ты сваё працягваеш.
-
часц. Адказ (пераважна вайскоўцаў) на якое-н. распараджэнне, які абазначае, што яно будзе выканана.
|| зак. праслухаць, ✂ і паслухаць, ✂.
|| наз. слуханне, ✂.
слушны, ✂.
Абгрунтаваны; практычна карысны; разумны.
|| наз. слушнасць, ✂.
слюда, ✂, ж.
Празрысты слаісты мінерал.
|| прым. слюдзяны, ✂.
слядзіць, ✂; незак. (разм.).
Пакідаць сляды на падлозе, пэцкаючы яе.
|| зак. наслядзіць, ✂.
сляза, ✂, ж.
-
Празрыстая саленаватая вадкасць, якая выдзяляецца слёзнымі залозамі вачэй.
- З вачэй цякуць слёзы.
- Плакаць горкімі слязамі.
- Аблівацца слязамі (моцна плакаць).
-
Адна кропля такой вадкасці.
- З вока паказалася с.
- Пусціць слязу (заплакаць; іран.).
-
мн. Плач.
- Прыйсці са слязамі.
- Не стрымаць слёз.
- Скрозь слёзы (плачучы).
- Сыр са слязой (перан. з кроплямі вільгаці).
|| памянш. слёзка, ✂ і слязінка, ✂.