Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

піяна (спец.)

  1. нескл., н. Няпоўная сіла музычнага гуку.

    • Мяккае п.
  2. прысл. Ціха, у няпоўную сілу музычнага гуку; проціл. фортэ.

    • Іграць п.

піянер, ✂, м.

  1. Чалавек, які адным з першых прыйшоў і пасяліўся ў новай недаследаванай краіне, мясцовасці.

  2. перан. Чалавек, які паклаў пачатак чаму-н. новаму ў якой-н. галіне (кніжн.).

    • Піянеры генетыкі.
  3. Член дзіцячай арганізацыі ў былым СССР і шэрагу дзіцячых арганізацый у інш. краінах.

|| ж. піянерка, ✂.

|| прым. піянерскі, ✂.

піянерважаты, ✂, м.

Кіраўнік піянерскага атрада або дружыны.

|| ж. піянерважатая, ✂.

піяніна, нескл., н.

Клавішны музычны інструмент са стаячым корпусам і вертыкальна нацягнутымі струнамі, від фартэпіяна.

|| прым. піянінны, ✂.

піянісіма, прысл. (спец.).

Вельмі ціха, цішэй, чым піяна.

  • Праспяваць што-н. п.

піяніст, ✂, м.

Музыкант, які іграе на піяніна, раялі.

|| ж. піяністка, ✂.

піястр, ✂, м.

Назва манеты ў Турцыі, Егіпце і некаторых іншых краінах, а раней і ў Іспаніі, Партугаліі і лаціна-амерыканскіх краінах.

пхацца, ✂ і піхацца, ✂; незак. (разм.).

  1. Пхаць, штурхаць іншага ці адзін другога.

  2. Адштурхвацца, упіраючыся ў што-н.

    • П. шастом.