Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перада, прыназ.

Тое, што і перад; ужыв. у спалучэнні «перада мной (мною)».

  • Ён чаргу займаў перада мной.

перадавая, , ж.

  1. Перадавы артыкул у газеце, перадавіца.

  2. Участак баёў, перадавая пазіцыя.

    • Знаходзіцца на перадавой.

перадаверыць, ; зак.

Даверыць другому тое, што даверана самому.

|| незак. перадавяраць, .

перадавік, , м.

Той, хто дасягнуў найлепшых вынікаў у рабоце, паказвае ўзоры свядомых, добрасумленных адносін да працы.

  • П. вытворчасці.

перадавы, .

  1. Які ідзе, знаходзіцца наперадзе астатніх.

    • П. атрад.
    • Перадавая лінія.
  2. перан. Які стаіць вышэй за іншых па ўзроўню развіцця, прагрэсіўны.

    • Перадавая тэхніка.

перадапошні, .

Які папярэднічае апошняму.

  • Студэнт перадапошняга курса.

перадаручыць, ; зак.

Даручыць другому выкананне таго, што даручана самому.

  • П. работу намесніку.

|| незак. перадаручаць, .

перадатачны, .

  1. Які прызначаны, служыць для перадачы каго-, чаго-н.

    • П. механізм.
    • П. пункт.
  2. Які пацвярджае перадачу чаго-н. каму-н.

    • П. акт.

перадатчык, , м.

Апарат для перадачы паведамленняў, сігналаў, адлюстраванняў і г.д. у радыёвяшчанні, тэлебачанні, тэлеграфнай сувязі і г.д.

  • Лямпавы п.
  • Светлавы п.

перадацца, ; зак.

Перайсці ад аднаго да другога.

  • Твой вясёлы настрой перадаўся і нам.
  • Хвароба перадалася дзіцяці.

|| незак. перадавацца, .