Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

маклер, ✂, м.

Пасрэднік пры заключэнні гандлёвых і біржавых здзелак.

|| прым. маклерскі, ✂.

макоўнік, ✂, м., зб.

Макавыя сцёблы.

  • Сноп макоўніку.

макра...

Першая частка складаных слоў, якая ўказвае на адносіны да вялікіх памераў, напр. макраклімат, макраструктура, макрацэфалія (празмерная велічыня галавы).

макраваты, ✂.

Крыху мокры, вільготны.

  • Макраватае сена.

макракосм, ✂, м. (спец.).

Сусвет, увесь свет, космас.

макрамэ, ✂.

  1. нескл., н. Мастацкі выраб з тоўстых плеценых нітак.

    • Рабіць м.
  2. нескл., н. Мастацтва такога пляцення.

    • Займацца м.
  3. нязм. Пра вырабы: сплецены з такіх нітак.

    • Пояс м.

макраскапічны, ✂.

Бачны простым вокам.

макрата, ✂, ж.

Вільготнасць, сырасць.

макрота, ✂, ж.

Слізістыя выдзяленні з лёгкіх або дыхальных шляхоў.

  • Кашаль з макротай.

|| прым. макротны, ✂.

макроцце, ✂, н.

Тое, што і макрата.