Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

карма, , ж.

Задняя частка судна, лодкі і некаторых іншых транспартных сродкаў.

  • К. карабля.

|| прым. кармавы, .

  • Кармавое вясло.

карма... (гл. корма...)

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «корма...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. кармакухня, кармарэзка, кармасклад, кармацэх.

кармавы, .

  1. гл. карма.

  2. Рабочы (матрос) на карме (баркі, лодкі), рулявы.

кармакухня, , ж.

Кухня на ферме для прыгатавання ежы жывёле.

карманьёла, , ж.

Французская народная рэвалюцыйная песня 18 ст., а таксама танец у рытме гэтай песні.

кармілец, , м. (разм.).

Тое, што і карміцель.

карміліца, , ж. (разм.).

Тое, што і карміцелька.

кармін, , м.

Ярка-чырвоная фарба, якая здабываецца з насякомага кашанілі.

|| прым. кармінавы, і кармінны, .

кармінавы, і кармінны, .

  1. гл. кармін.

  2. Ярка-чырвоны, колеру карміну.

карміцель, , м.

Той, хто корміць, забяспечвае пражыткам.

|| ж. карміцелька, .