Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адкало́ць​1, ✂; зак.

  1. Аддзяліць ад цэлага, колючы.

    • А. кавалачак цукру.
  2. перан. Прымусіць парваць з кім-н., выйсці з якой-н. групы, арганізацыі.

    • А. ад родзічаў.
  3. Зрабіць, сказаць што-н. недарэчнае, нечаканае (разм.).

    • А. нумар.

|| незак. адколваць, ✂.

|| наз. адколванне, ✂.

адкало́ць​2, ✂; зак.

Адняць прыколатае або выняць тое, чым прыколата, прышпілена што-н.

  • А. бант.
  • А. шпільку.

|| незак. адколваць, ✂.

|| наз. адколванне, ✂.

адкалупа́ць, ✂; зак. (разм.).

Аддзяліць, калупаючы; адарваць, адкрышыць што-н. чым-н., якой-н. прыладай.

  • А. кавалачак тынку.

|| незак. адкалупваць, ✂.

|| аднакр. адкалупнуць, ✂.

адкалупі́ць, ✂; зак. (разм.).

Аддзяліць, укалупнуўшы; адкалупнуць.

  • А. кавалачак пірага.

|| незак. адкалупліваць, ✂.

адкамандзірава́ць, ✂; зак.

Камандзіраваць, накіраваць на працу ці вучобу ў іншае месца, у якую-н. арганізацыю, установу.

  • А. на курсы механізатараў.

|| незак. адкамандзіроўваць, ✂.

|| наз. адкамандзіроўванне, ✂.

адкапа́ць, ✂; зак.

  1. Капаючы, адшукаць, дастаць.

    • А. клад.
    • А. чалавека, заваленага зямлёй.
  2. перан. Адшукаць; знайсці што-н. рэдкае і пад. (разм.).

    • Дзе вы адкапалі такую кнігу?

|| незак. адкопваць, ✂.

|| наз. адкопванне, ✂ і адкопка, ✂.

адкара́скацца, ✂; зак. (разм.).

Пазбавіцца чаго-н., адчапіцца ад чаго-н.

  • Ледзь адкараскаўся ад тваіх сяброў.

|| незак. адкарасквацца, ✂.

адкаркава́ць, ✂; зак.

Адаткнуць, выняць корак.

  • А. бутэльку.

|| незак. адкаркоўваць, ✂.

адкармі́ць, ✂; зак.

Кормячы, давесці да сытасці, выкарміць.

  • А. кабана.

|| незак. адкормліваць, ✂.

|| звар. адкарміцца, ✂.

|| незак. адкормлівацца, ✂.

|| наз. адкорм, ✂.

  • Паставіць свіней на а.

адкаса́цца, ✂; зак.

Адвярнуцца, апусціцца (пра што-н. закасанае).

  • Рукавы адкасіліся.