Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сіняк, ✂, м.

Пасінелы кровападцёк на целе.

  • С. на назе.

сіня-... (гл. сіне-...).

Першая частка складаных слоў, ужыв. замест «сіне-...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. сіня-чорны, сіня-шэры.

сіп​1, ✂, м.

Гукі сіпення.

  • Прастудны с.

сіп​2, ✂, м.

Буйная птушка падатрада сапраўдных драпежных з бурым апярэннем і белым пухам на галаве і шыі.

сіпаваты, ✂.

Крыху сіпаты.

  • С. голас.

|| наз. сіпаватасць, ✂.

сіпата, ✂ і сіпка, ✂, ж.

  1. гл. сіпаты.

  2. Адчуванне сухасці ў горле.

    • Пець да сіпаты.

сіпаты, ✂.

Які страціў чысціню і гучнасць (пра голас, гукі і пад.).

  • С. голас.
  • С. чалавек (з прыглушаным хрыплым голасам).

|| наз. сіпатасць, ✂.

сіпаць, ✂; незак.

Гаварыць сіпатым голасам.

сіпець, ✂; незак.

Утвараць сіплыя гукі.

  • С. ад прастуды.

|| наз. сіпенне, ✂.

сіплы, ✂.

Прыглушана-хрыплы, з прысвістваннем і лёгкім сіпеннем.

  • С. голас.
  • Сіпла (прысл.) пець.

|| наз. сіпласць, ✂.