Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

службіст, , м. (разм.).

Чалавек, які старанна, але з крайнім фармалізмам, адносіцца да сваіх службовых абавязкаў.

|| ж. службістка, .

службовец, , м. (разм.).

Тое, што і служачы.

службовы, .

  1. гл. служба і служыць.

  2. Пра сабак: які адносіцца да парод, што дрэсіруюцца для выканання спецыяльных службаў.

    • Службовае сабакаводства.
    • Выстаўка службовых сабак.
  3. Другарадны, дапаможны.

    • Зробленыя падлікі маюць толькі службовае значэнне.
  4. У граматыцы: словы, якія прызначаны для выражэння граматычных сувязей і адносін, не знамянальныя.

    • Службовыя часціны мовы.

|| наз. службовасць, .

служка, , м.; , ж..

  1. Работнік (работніца), слуга.

  2. Слуга ў манастыры або ў архірэя.

    • Манастырскі с.

служыцель, , м.

  1. Работнік, слуга (у 1 знач.).

  2. Ніжэйшы служачы ў некаторых установах.

    • С. у тэатры.
    • С. у музеі.
  3. перан., чаго. Той, хто служыць чаму-н. (высок.).

    • С. навукі.
    • Служыцель культу — духоўная асоба.

служыць, ; незак.

  1. Выконваць службу.

    • С. у навуковай установе.
    • С. у арміі.
  2. перан., каму-чаму. Рабіць што-н. для каго-, чаго-н., быць адданым каму-, чаму-н. накіроўваць сваю дзейнасць на карысць чаго-н. (высок.).

    • С. народу.
    • С. мастацтву.
  3. Выконваць сваё прызначэнне, быць прыгодным для чаго-н.

    • Канапа служыць пасцеллю.
    • Здароўе яшчэ служыць.
  4. У веруючых: праводзіць набажэнства.

    • С. ютрань.
  5. Пра сабак: стаяць на задніх лапах.

    • Бялюсь, служы!

|| зак. паслужыць, .

|| наз. служба, і служэнне, .

|| прым. службовы, .

|| наз. служба, .

слуп, , м.

  1. Бервяно, тоўсты брус, умацаваны вертыкальна.

    • Тэлеграфны с.
    • Стаяць слупам (перан. стаяць нерухома; разм. неадабр.).
  2. перан., чаго або які. Маса чаго-н., што рухаецца, ляціць, падымаецца ўверх (пра дым, пыл і пад.).

    • С. пылу.
    • С. мошак.
  3. Пра тое, што мае вертыкальна-падоўжаную форму.

    • С. ртуці ў тэрмометры.

  • Геркулесавы слупы — 1) старажытная назва Гібралтарскага праліва, які, паводле ўяўлення старажытных народаў, лічыўся «краем свету», месцам, дзе канчаецца суша; 2) перан. мяжа чаго-н.

|| памянш. слупок, .

|| прым. слупавы, .

слупняк, , м.

Вострая інфекцыйная хвароба, якая прыводзіць да сутаргі мышцаў.

|| прым. слупняковы, .

слупок, , м.

  1. гл. слуп.

  2. Калонка лічбаў, кароткіх радкоў у газеце, часопісе і пад., якія размешчаны адзін пад адным.

    • Газетныя слупкі.

|| прым. слупковы, .

слупянець, ; незак. (разм.).

Траціць здольнасць рухацца ад моцнага ўзрушэння, хвалявання і пад.

  • С. ад страху.

|| зак. аслупянець, .

|| наз. аслупяненне, .