служыць дзеяслоў | незакончанае трыванне
-
Выконваць службу.
- С. у навуковай установе.
- С. у арміі.
-
пераноснае значэнне, каму-чаму. Рабіць што-н. для каго-, чаго-н., быць адданым каму-, чаму-н. накіроўваць сваю дзейнасць на карысць чаго-н. (высокае).
- С. народу.
- С. мастацтву.
-
Выконваць сваё прызначэнне, быць прыгодным для чаго-н.
- Канапа служыць пасцеллю.
- Здароўе яшчэ служыць.
-
У веруючых: праводзіць набажэнства.
- С. ютрань.
-
Пра сабак: стаяць на задніх лапах.
- Бялюсь, служы!
|| закончанае трыванне: паслужыць.
|| назоўнік: служба і служэнне.
|| прыметнік: службовы.
|| назоўнік: служба.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)