Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разважаць, ✂; незак.

  1. Мысліць, рабіць вывады.

    • Умець р.
  2. Паслядоўна выкладаць свае думкі наконт чаго-н.; весці гутарку.

    • Р. аб ролі мастацтва.

разважлівы, ✂.

  1. Які любіць падумаць, разважыць.

    • Старэйшы брат больш р.
  2. Які выяўляе развагу, здольнасць разважаць.

    • Гаворка ў яго разважлівая.

|| наз. разважлівасць, ✂.

разважнічацца, ✂; зак. (разм.).

Пачаць паводзіць сябе занадта важна, стаць не ў меру важным.

  • Разважнічаўся новы начальнік.

разважны​1 ✂ прым.

  1. Якому ўласціва развага, роздум; разважлівы.

    • Дзядзька — чалавек р.: спачатку падумае, а потым скажа.

  2. Які змяшчае ў сабе павучанне, параду і пад.

    • Разважнае слова.
  3. Спакойны, паважны, размераны.

    • Ісці разважным крокам.

|| наз. разважнасць, ✂.

разважны​2 ✂ прым.

Такі, які прадаецца на вагу.

  • Разважное масла.

разважыць, ✂; зак.

Раздзяліць на часткі пры дапамозе вагаў.

  • Р. муку.
  • Р. цукар.

|| незак. разважваць, ✂.

развал, ✂, м.

Поўны разлад, разруха, беспарадак.

  • Р. у гаспадарцы.

развалачы, ✂; зак.

  1. Расцягнуць па частках у розныя бакі.

    • Р. бярвенне.
  2. Раскрасці (разм.).

    • Р. дабро.

|| незак. развалакаць, ✂ і развалакваць, ✂.

развалачыцца, ✂; зак. (разм.).

Пачаць часта і доўга валачыцца, хадзіць усюды.

  • Развалачыўся хлопец, кожную ноч недзе цягаецца.

разваліна, ✂, ж.

  1. мн. Рэшткі разбуранай пабудовы ці паселішча, руіны.

    • Разваліны горада.
  2. перан. Пра старога або разбітага хваробай чалавека (разм.).

    • Ён нагадваў жывую разваліну.