Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перавешаць, ✂; зак.

Павесіць усё, многае або ўсіх, многіх.

перавіць, ✂; зак.

  1. Абвіць чым-н., абвязаць.

    • Карані перавілі лясную дарогу.
  2. Звіць нанава.

    • П. вяроўку.
  3. Пераматаць на што-н. іншае.

    • П. ніткі з матка на клубок.

|| незак. перавіваць, ✂.

перавод, ✂, м.

  1. гл. перавесці.

  2. Грашовае адпраўленне праз банк, па пошце, тэлеграфе.

    • Адправіць грошы пераводам.

|| прым. пераводны, ✂.

  • П. бланк.

перавоз, ✂, м.

  1. гл. перавезці.

  2. Месца пераправы цераз раку на пароме, лодцы і пад.

перавозчык, ✂, м.

Чалавек, які займаецца перавозам цераз раку на лодцы, пароме і пад.

|| ж. перавозчыца, ✂.

|| прым. перавозчыцкі, ✂.

перавучыць, ✂; зак.

  1. Навучыць, падрыхтаваць усіх, многіх.

    • Ён перавучыў сотні дзяцей.
  2. Навучыць нанава. Навучыць лягчэй, чым п.

  3. Вывучыць, завучыць нанава.

    • П. урок.
  4. Праявіць празмернасць у завучванні ці навучанні каго-н.

|| незак. перавучваць, ✂.

|| звар. перавучыцца, ✂.

|| незак. перавучвацца, ✂.

перавыбары, ✂.

Выбары членаў якой-н. арганізацыі, якія праводзяцца праз пэўныя прамежкі часу.

  • П. прафкома.

|| прым. перавыбарны, ✂.

перавыбраць, ✂; зак.

  1. Выбраць нанава.

    • П. народнага суддзю.
  2. Вызваліць ад выбарнай пасады, выбраўшы іншага (разм.).

|| незак. перавыбіраць, ✂.

перавыданне, ✂, н.

  1. гл. перавыдаць.

  2. Перавыданая кніга.

перавыдатак, ✂, м.

Тое, што і выдаткавана звыш нормы, плана, перарасход.

  • Дапушчаны вялікі п.