Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

недакорм, , м.

Недастатковае кармленне, харчаванне; няпоўная выдача корму.

  • Н. затрымлівае рост маладняку.

недакурак, , м.

Рэштка недакуранай папяросы, цыгары, акурак.

недалёкі, .

  1. Які знаходзіцца або адбываецца на нязначнай адлегласці; які мае невялікую працягласць.

    • Н. лес.
  2. Такі, які адбываўся нядаўна або адбудзецца, надыдзе неўзабаве.

    • Недалёкае мінулае.
  3. перан. Разумова абмежаваны; някемлівы.

    • Н. чалавек.
  4. недалёка, у знач. вык. і прысл. Блізка па адлегласці і часе.

    • Вёска недалёка.
    • Да вечара ўжо недалёка.

  • Недалёка ад каго-чаго, прыназ. — на блізкай адлегласці ад каго-, чаго-н.

  • Жыць недалёка ад лесу.
  • Недалёка ад вёскі — рака.

|| наз. недалёкасць, .

недалёт, , м.

Падзенне снарада, кулі бліжэй намечанай цэлі.

недалічыцца, ; зак.

Выявіць пры падліку недахоп, адсутнасць каго-, чаго-н.

  • Пасля атакі недалічыліся некалькіх байцоў.

|| незак. недалічвацца, .

недалуга, , м.; , ж., (разм.).

  1. Слабы, хваравіты чалавек.

  2. Няспрытны, няўмелы чалавек; недарэка.

недалужны, (разм.).

  1. Слабы, хваравіты.

  2. Непрыглядны, няскладны, няўклюдны.

|| наз. недалужнасць, .

недалюбліваць, ; незак.

Адчуваць непрыязнасць, непрыхільнасць да каго-, чаго-н.

недамаганне, , н.

Хваравіты стан.

  • Лёгкае н.

недамагаць, ; незак.

Адчуваць недамаганне, быць не зусім здаровым.