недалёкі,
-
Які знаходзіцца або адбываецца на нязначнай адлегласці; які мае невялікую працягласць.
- Н. лес.
-
Такі, які адбываўся нядаўна або адбудзецца, надыдзе неўзабаве.
- Недалёкае мінулае.
-
перан. Разумова абмежаваны; някемлівы.- Н. чалавек.
-
недалёка,
у знач. вык. іпрысл. Блізка па адлегласці і часе.- Вёска недалёка.
- Да вечара ўжо недалёка.
Недалёка ад каго-чаго,
прыназ. — на блізкай адлегласці ад каго-, чаго-н.
- Жыць недалёка ад лесу.
- Недалёка ад вёскі — рака.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)