Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

маршал, ✂, м.

Воінскае званне, вышэйшае за генеральскае, якое прысвойваецца за выдатныя заслугі ў кіраўніцтве войскамі, а таксама асоба, якая мае такое званне.

  • М. бранятанкавых войск.
  • Галоўны м. авіяцыі.

|| прым. маршальскі, ✂.

маршалак, ✂, м.

  1. Прадвадзіцель дваранства.

  2. Старшыня сейма ў Польшчы.

маршрут, ✂, м.

  1. Шлях руху.

    • Турысцкі м.
  2. Таварны цягнік, які ідзе да месца прызначэння без змены саставу і вагі грузу (спец.).

|| прым. маршрутны, ✂.

  • Маршрутнае таксі.

маршчак, ✂, м. (разм.).

Тое, што і маршчына.

маршчына, ✂, ж.

Складка, згіб на скуры твару, а таксама няроўнасць на паверхні чаго-н.

|| памянш. маршчынка, ✂.

маршчыністы, ✂.

Пакрыты маршчынамі.

  • М. лоб.

|| наз. маршчыністасць, ✂.

маршчыніцца, ✂; незак.

Тое, што і моршчыцца (у 3 знач.).

маршчыніць, ✂; незак.

Утвараць маршчыны на твары.

  • М. лоб.
  • Хвалі маршчыняць ваду (перан.).

маршыраваць, ✂; незак.

Крочыць, ісці па-ваеннаму.

|| зак. прамаршыраваць, ✂.

|| наз. маршыроўка, ✂ і маршыраванне, ✂.

марыва, ✂, н.

  1. Прывід, здань.

  2. Туман, непразрыстасць паветра, смуга.

|| прым. марыўны, ✂.