Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

макароніна, ✂, ж.

Адна трубачка макароны.

макароннік, ✂, м.

Запяканка з макароны.

макаўка​1, ✂, ж.

  1. Каробачка маку.

  2. Купал царквы (разм.).

    • Зіхацелі царкоўныя макаўкі.
  3. Верхняя частка, вяршыня чаго-н. (разм.).

    • Сухая м. дрэва.

|| прым. макаўкавы, ✂.

макаўка​2, ✂, ж.

Канец кораня конскага хваста.

макацёр, ✂, м.

Гліняная пасудзіна, вузкая ўнізе і шырокая зверху, у якой звычайна труць мак, ільняное, канаплянае семя і інш.

|| прым. макатровы, ✂.

македонцы, ✂, м.

Паўднёваславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Македоніі і некаторых іншых краін.

|| ж. македонка, ✂.

|| прым. македонскі, ✂.

макет, ✂, м.

Мадэль, папярэдні ўзор.

  • М. кнігі.

|| прым. макетны, ✂.

макетаваць, ✂; незак.

Рабіць папярэдні ўзор кнігі, пробны экзэмпляр газеты і пад.

  • М. зборнік артыкулаў.

макінтош, ✂, м.

Лёгкае летняе паліто з непрамакальнай тканіны.

|| прым. макінтошны, ✂.

макіяж, ✂, м.

Прыхарошванне, наданне свайму твару больш прыгожага выгляду пры дапамозе крэму, пудры і інш.

|| прым. макіяжны, ✂.