Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бака́с, , м.

Балотная з доўгай дзюбай птушка, якая ваганнем пер’я ўтварае гукі, падобныя на бляянне баранчыка.

|| прым. бакасіны, .

ба́кен, , м. (спец.).

Плывучы знак на якары, які ўстанаўліваецца на водных шляхах для папярэджання аб небяспечных для суднаў месцах.

  • Агні бакенаў.

|| прым. бакенны, .

бакенба́рды, і ба́кі, , ж.

Частка барады ад скроняў па шчоках пры выгаленым падбародку.

  • Адпусціць б.
  • Насіць б.

|| прым. бакенбардны, .

ба́кеншчык, , м.

Вартаўнік пры бакенах.

  • Працаваць бакеншчыкам.

|| прым. бакеншчыцкі, .

бакла́га, , ж.

Тое, што і біклага.

|| прым. баклажны, .

баклажа́н, , м.

Паўднёвая аднагадовая агародная расліна сямейства паслёнавых, а таксама плод гэтай расліны сіняга або фіялетавага колеру.

|| прым. баклажанавы, .

  • Баклажанавая ікра.

бако́ўка, , ж.

Бакавы пакойчык у хаце; бакавая прыбудова пры чым-н.

  • Спаць у бакоўцы.

|| прым. баковачны, .

  • Баковачнае акно.

баксёр1, , м.

Спартсмен, які займаецца боксам.

  • Б. цяжкай вагі.

|| прым. баксёрскі, .

баксёр2, , м.

Парода тупамордых сабак; нямецкі бульдог.

|| прым. баксёрскі, .

баксі́раваць, ; незак.

Займаецца боксам; весці бой па правілах бокса.