Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

стаптаць, ✂; зак.

  1. гл. таптаць.

  2. Доўга носячы, знасіць або скрывіць на адзін бок (пра абутак).

    • С. боты.

|| незак. стоптваць, ✂.

стара...

Першая частка складаных слоў, якая азначае стары, напр. старамодны, старасвецкі, старадаўні.

старавер, ✂, м.

  1. Чалавек, які прытрымліваецца старой веры, не прызнае царкоўнага расколу 17 ст. ў Расіі і варожа адносіцца да афіцыйнай праваслаўнай царквы.

  2. перан. Той, хто прытрымліваецца старых поглядаў, старых звычак (уст. жарт.).

|| ж. стараверка, ✂.

|| прым. стараверскі, ✂.

стараверства, ✂, н.

Шэраг рэлігійных сектаў, якія не прынялі царкоўных рэформ 17 ст. і сталі апазіцыйнымі ў адносінах да афіцыйнай праваслаўнай царквы.

|| прым. стараверскі, ✂.

старадаўні, ✂.

  1. Даўно мінулы.

    • Старадаўнія часы.
  2. Які існуе або захаваўся з старых часоў.

    • С. замак.

|| наз. старадаўнасць, ✂.

старажыл, ✂, м.

Чалавек, які доўгі час жыве на адным месцы.

  • Мінскі с.

|| ж. старажылка, ✂.

|| прым. старажыльскі, ✂.

старажытна...

Першая частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову старажытны, напр. старажытнагрэчаскі, старажытнаегіпецкі, старажытнаяўрэйскі.

старажытнасць, ✂, ж.

  1. гл. старажытны.

  2. звычайна мн. Помнікі мінулага.

    • У горадзе многа старажытнасцей.

старажытны, ✂.

  1. Які ўзнік або існаваў даўно, вельмі даўні.

    • С. звычай.
    • Старажытныя грэкі.
    • Старажытныя паданні.
  2. Вельмі стары.

    • С. бор.

|| наз. старажытнасць, ✂.

старажыха, ✂, ж. (разм.).

  1. Жонка стоража.

  2. Жанчына, якая працуе вартаўніком.