Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пераварыцца, ; зак.

Ад доўгага варэння стаць не такім, як трэба.

  • Мяса пераварылася.

|| незак. пераварвацца, .

пераварыць, ; зак.

  1. Зварыць нанава.

    • П. варэнне.
  2. Надта доўга варачы, зрабіць не такім, як трэба.

    • П. мяса.
  3. перан. Асэнсаваць і засвоіць прачытанае.

    • П. прачытаную кнігу.

|| незак. пераварка, .

перавезці, ; зак.

  1. Перамясціць, везучы цераз якую-н. прастору.

    • П. цераз раку.
  2. Везучы, даставіць з аднаго месца ў другое.

    • П. дзяцей на дачу.

|| незак. перавозіць, .

|| наз. перавоз, і перавозка, .

|| прым. перавозачны, і перавозны, .

  • Перавозачныя сродкі.
  • Перавозны пункт.

перавесіцца, ; зак.

Звесіцца (у 1 знач.) цераз што-н.

  • П. цераз плот.

|| незак. перавешвацца, .

перавесіць, ; зак.

  1. Павесіць на другое месца.

    • П. партрэт.
  2. Перакінуўшы цераз што-н., павесіць канцамі ўніз.

    • П. мяшок цераз плячо.

|| незак. перавешваць, .

перавесці1, ; зак.

  1. Ведучы перамясціць цераз якую-н. прастору.

    • П. дзяцей цераз вуліцу.
  2. Перамясціць з аднаго месца на другое, размясціць у іншым месцы.

    • П. хворага ў другую палату.
    • П. чыгуначныя саставы на запасныя пуці.
  3. Назначыць на другое месца, пасаду і пад.

    • П. студэнта ў другі інстытут.
    • П. на другую аплату.
  4. Перадаць, пераслаць.

    • П. грошы па пошце.
  5. Падаць у іншых велічынях, у другіх знаках.

    • П. аршыны ў метры.
    • П. долары ў рублі.
  6. Перанесці, перарысаваць на што-н. якое-н. адлюстраванне.

    • П. выкрайку.
    • Перавесці дух, дыханне —
      • 1) глыбока ўздыхнуць, аддыхацца;
      • 2) зрабіць кароткі перапынак, перадышку ў чым-н.

|| незак. пераводзіць, .

|| наз. перавод, .

|| прым. пераводны, .

  • Пераводныя экзамены.
  • П. бланк.
  • Пераводныя карцінкі.

перавесці2, ; зак.

  1. Знішчыць, вывесці.

    • П. мышэй.
  2. Зрасходаваць без асаблівай карысці або марна (разм.).

    • П. грошы.

|| незак. пераводзіць, .

|| наз. перавод, .

  • П. грошай.

перавесціся1, ; зак.

Перайсці на новую пасаду, на новае месца працы, вучобы і пад.

  • П. на завочнае аддзяленне.

|| незак. пераводзіцца, .

перавесціся2, ; зак.

Зрасходавацца, знікнуць.

  • Яшчэ грошы не перавяліся.

|| незак. пераводзіцца, .

пераветрыць, ; зак.

Прасушыць на ветры.

  • П. збожжа.

|| незак. пераветрываць, .