Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

недаацаніць, ✂; зак.

Недастаткова, не ў поўнай меры ацаніць каго-, што-н., прызнаць чые-н. якасці.

|| незак. недаацэньваць, ✂.

|| наз. недаацэнка, ✂.

недабор, ✂, м.

Няпоўны збор; недабраная колькасць каго-, чаго-н.

  • Н. пры паступленні ў тэхнікум.

недабраякасны, ✂.

Нізкай якасці; дрэнны.

  • Недабраякасныя тавары.

|| наз. недабраякаснасць, ✂.

недавер, ✂, м.

Тое, што і недавер’е.

недаверак, ✂, м.

  1. Няверны, які не верыць у бога.

  2. Недаверлівы чалавек.

недавер’е, ✂, н.

Сумненне ў правільнасці, праўдзівасці чаго-н., падазронасць, адсутнасць давер’я.

  • Вотум недавер’я (неадабрэнне парламентам дзейнасці ўрада; спец.).

недавучка, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Недавучаны, маладасведчаны чалавек.

недавярак, ✂, м. (разм.).

  1. Чалавек, які не верыць у бога.

  2. Бязлітасны, жорсткі чалавек; ліхадзей.

недагледзець, ✂; зак.

  1. Праявіць недастаткова ўвагі пры наглядзе за кім-, чым-н., не ўберагчы ад каго-, чаго-н.

    • Н. дзіця.
  2. Не заўважыць, правяраючы што-н.

    • Карэктар недагледзеў памылку.

недагляд, ✂, м.

Недастатковы нагляд за кім-, чым-н.; памылка, промах, зробленыя з-за няўважлівасці, нядбайнасці.

  • Дапусціць н.