Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

марфінізм, ✂, м.

Нездаровая цяга да морфію як наркотыку.

марфініст, ✂, м.

Той, хто пакутуе марфінізмам.

|| ж. марфіністка, ✂.

|| прым. марфінісцкі, ✂.

марціра, ✂, ж.

Караткаствольная артылерыйская гармата.

|| прым. марцірны, ✂.

марціралог, ✂, м.

  1. Зборнік сярэдневяковых аповесцей пра хрысціянскіх мучанікаў.

  2. Спіс ахвяр без віны замучаных, пакараных смерцю.

марцовы:

  • марцовы кавалер (разм. жарт.) — стары валацуга, які любіць заляцацца да жанчын.

марцыпан, ✂, м.

Кандытарскі выраб з міндальнага цеста.

|| прым. марцыпанавы, ✂.

  • Марцыпанавыя цукеркі.

марш​1, ✂, м.

  1. Спосаб строга рытмічнай хадзьбы ў страі.

    • Цырыманіяльны м.
  2. Паходны рух войск.

    • Імклівы м.
  3. Музычны твор.

    • Спартыўны м.

◊

  • Кішкі марш іграюць (разм. жарт.) — пра моцнае адчуванне голаду.

|| прым. маршавы, ✂.

марш​2, выкл.

  1. Каманда, загад рухацца ў страі.

    • Шагам м.! (ваенная каманда).
  2. Ужыв. як загад выйсці, пайсці куды-н.

    • М. адсюль!
    • Да дому м.!

марш​3, ✂, м. (спец.).

Частка лесвіцы паміж дзвюма пляцоўкамі.

  • Лесвіца ў тры маршы.

маршавы, ✂.

  1. гл. марш.

  2. Які адпраўляецца для папаўнення дзеючай арміі з запасных войск.

    • Маршавая рота.