Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

распяваць, ✂; незак.

  1. гл. распець.

  2. Спяваць гучна, весела.

    • Р. вясёлыя песні.

распяцце, ✂, н.

  1. гл. распяць.

  2. Крыж з фігурай распятага Хрыста, а таксама сама фігура распятага Хрыста.

распяць, ✂; зак.

Прыбіць рукі і ногі да крыжа (старадаўні спосаб пакарання).

|| незак. распінаць, ✂.

|| наз. распяцце, ✂.

распячатацца, ✂; зак.

Адкрыцца, расклеіўшыся (пра што-н. запячатанае).

|| незак. распячатвацца, ✂.

распячатаць, ✂; зак.

Адкрыць заклеенае, запячатанае.

  • Р. пакет.

|| незак. распячатваць, ✂.

|| наз. распячатванне, ✂.

рассабачыцца, ✂; зак. (разм.).

Разбэсціцца, распусціцца.

рассадзіць, ✂; зак.

  1. Усадзіць (многіх) на месца.

    • Р. гасцей.
  2. Пасадзіць паасобку адзін ад аднаго.

    • Р. непаслухмяных вучняў.
  3. Перасадзіць расліны радзей, у другое месца.

    • Р. агуркі.
    • Р. агрэст.
  4. Моцным ударам разбіць, параніць, разламаць (разм.).

    • Р. галаву.
    • Р. акно.

|| незак. рассаджваць, ✂.

|| наз. рассадка, ✂ і рассаджванне, ✂.

рассаднік, ✂, м.

Тое, што з’яўляецца крыніцай з’яўлення, размнажэння чаго-н.

  • Р. хвароб.

рассакрэціць, ✂; зак.

Зрабіць несакрэтным, вызваліць ад сакрэтнай дзейнасці.

  • Р. закрытыя архівы.

|| незак. рассакрэчваць, ✂.

рассвідраваць, ✂; зак.

Свідруючы, расшырыць.

|| незак. рассвідроўваць, ✂.