рассадзіць, ; зак.

  1. Усадзіць (многіх) на месца.

    • Р. гасцей.
  2. Пасадзіць паасобку адзін ад аднаго.

    • Р. непаслухмяных вучняў.
  3. Перасадзіць расліны радзей, у другое месца.

    • Р. агуркі.
    • Р. агрэст.
  4. Моцным ударам разбіць, параніць, разламаць (разм.).

    • Р. галаву.
    • Р. акно.

|| незак. рассаджваць, .

|| наз. рассадка, і рассаджванне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)