Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

распранальня, ✂, ж.

Памяшканне ў грамадскай установе, прызначанае для распранання і захавання верхняга адзення.

|| прым. распранальны, ✂.

  • Распранальныя кабіны на пляжы.

распрануць, ✂; зак.

  1. Зняць з каго-н. верхняе адзенне.

    • Р. гасцей.
  2. Абрабаваць, зняўшы вопратку з каго-н. (разм.).

|| незак. распранаць, ✂.

|| звар. распрануцца, ✂.

|| незак. распранацца, ✂.

|| наз. распрананне, ✂.

распрапагандаваць, ✂; зак.

Прапагандуючы, канчаткова пераканаць каго-н. у чым-н.

распрасаваць, ✂; зак.

Разгладзіць прасам.

  • Р. складкі на сукенцы.

|| незак. распрасоўваць, ✂.

|| наз. распрасоўванне, ✂.

распрастаць, ✂; зак.

  1. Выпрастаць, зрабіць роўным, разагнуць.

    • Р. спіну.
  2. Разгарнуць на ўвесь размах (крылы).

|| незак. распростваць, ✂.

распрацаваць, ✂; зак.

  1. Старанна апрацоўваючы, зрабіць прыгодным для чаго-н.

    • Р. поле.
  2. Усебакова даследаваць, вывучыць.

    • Р. праблемнае пытанне.
  3. Вычарпаць дзе-н. усю магчымую здабычу карысных выкапняў.

    • Залаты прыіск ужо распрацаваны.

|| незак. распрацоўваць, ✂.

|| наз. распрацоўванне, ✂ і распрацоўка, ✂.

распрэгчы, ✂; зак.

Вызваліць ад вупражы, выпрагчы.

  • Р. каня.

|| незак. распрагаць, ✂.

|| наз. распраганне, ✂.

распрэгчыся, ✂; зак.

Вызваліцца ад вупражы.

  • Коні распрэгліся.

|| незак. распрагацца, ✂.

распудзіць, ✂; зак.

Напалохаўшы, разагнаць.

  • Р. курэй.

|| незак. распуджваць, ✂.

распуснік, ✂, м.

  1. Той, хто вядзе распуснае жыццё.

  2. Свавольнік (разм.).

    • Малы р. патаптаў грады.

|| ж. распусніца, ✂.

|| прым. распусніцкі, ✂.