Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

усцягнуць, ✂; зак.

  1. Цягнучы, падняць наверх або з цяжкасцю ўнесці, узвезці на што-н. высокае.

    • У. мех на вышкі.
  2. Надзець, апрануць з цяжкасцю або накрыцца чым-н., нацягнуць на сябе што-н. (разм.).

    • Ледзь ужо ўсцягнула гэту сукенку.
    • У. ватовую коўдру.

|| незак. усцягваць, ✂ і усцягаць, ✂.

усчапіцца, ✂; зак.

  1. Ухапіўшыся за каго-, што-н., павіснуць.

    • У. на шыю.
  2. Узлезці куды-н. (чапляючыся, карабкаючыся; разм.).

    • У. на дрэва.

|| незак. усчэплівацца, ✂.

усчапіць, ✂; зак.

  1. Павесіць, начапіць.

    • У. стрэльбу на плячо.
  2. Надзець на сябе або на каго-н. вопратку (разм.).

    • У. камізэльку.

|| незак. усчэпліваць, ✂.

усчацца, ✂; зак. (разм.).

Пачацца, распачацца.

  • Усчалася сварка.

|| незак. усчынацца, ✂.

усчаць, ✂; зак. (разм.).

Пачаць, распачаць.

  • У. сварку.

|| незак. усчынаць, ✂.

усынавіцель, ✂, м. (афіц.).

Чалавек, які ўсынавіў каго-н.

|| ж. усынавіцельніца, ✂.

усынавіць, ✂; зак.

Прыняць у сям’ю (хлопчыка, дзяўчынку) на правах роднага сына, дачкі.

  • У. сірату.

|| незак. усынаўляць, ✂.

|| наз. усынаўленне, ✂.

усыпаць, ✂; зак.

  1. Сыплючы, змясціць.

    • У. цукар у шклянку.
  2. Пакрыць паверхню чаго-н. чым-н. сыпучым, дробным.

    • Снег усыпаў зямлю.
    • Зоркі ўсыпалі неба (перан.).
  3. Моцна вылаяць або пабіць каго-н. (разм.).

|| незак. усыпаць, ✂.

усыпіць, ✂; зак.

  1. Прымусіць заснуць.

    • У. дзіця.
    • У. хворага перад аперацыяй.
  2. перан. Давесці да паўсоннага стану.

    • Нудная кніжка ўсыпіла яго.
  3. перан. Аслабіць, прымусіць бяздзейнічаць (высок.).

    • У. пільнасць.

|| незак. усыпляць, ✂.

|| наз. усыпленне, ✂.

усыпляльны, ✂.

Які выклікае сон, аднастайна-манатонны.

  • У. шум дажджу.
  • У. голас.

|| наз. усыпляльнасць, ✂.