Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сінтэз, ✂, м.

  1. Абагульненне звестак у адзінае цэлае, здабытых у працэсе аналізу даследаваных з’яў.

  2. Атрыманне складаных хімічных злучэнняў з больш простых (спец.).

    • С. бялкоў.

|| прым. сінтэтычны, ✂.

сінтэзаваць, ✂; зак. і незак.

  1. Зрабіць (рабіць) сінтэз (у 1 знач.); абагульніць (-няць), злучыць (злучаць).

  2. Атрымаць (-мліваць) шляхам сінтэзу (у 2 знач.).

    • С. вадкае паліва.

сінтэтыка, ✂, ж., зб.

Сінтэтычныя матэрыялы, а таксама вырабы з іх.

сінтэтычны, ✂.

  1. гл. сінтэз.

  2. Атрыманы ў выніку сінтэзу (у 2 знач.).

    • Сінтэтычнае валакно.
    • Сінтэтычная тканіна.
  3. У мовазнаўстве: такі, пры якім граматычныя адносіны ў сказе выражаюцца формамі слоў.

    • Сінтэтычныя мовы.

сінус, ✂, м.

Трыганаметрычная функцыя вугла, у прамавугольным трохвугольніку роўная адносінам катэта, што ляжыць супраць дадзенага вострага вугла, да гіпатэнузы.

сінхранізаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Прывесці (прыводзіць) да сінхранізму.

  • С. работу механізмаў.

|| наз. сінхранізацыя, ✂.

|| прым. сінхранізацыйны, ✂.

сінхранізатар, ✂, м. (спец.).

Механізм, які забяспечвае сінхроннае дзеянне чаго-н.

  • С. гуку і відарыса (у кіно, тэлебачанні).

сінхранізм, ✂, м. (спец.).

Дакладнае супадзенне і сувязь у часе дзвюх або некалькіх з’яў або працэсаў; адначасовасць.

сінхраністка, ✂, ж.

Спартсменка, якая займаецца сінхронным плаваннем.

сінхранічны, ✂ (кніжн.).

Які вызначаецца сінхранізмам, паказвае на адначасовасць чаго-н.

  • Сінхранічныя табліцы (храналагічныя табліцы падзей, якія адбываліся адначасова).