Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пісталет, ✂, м.

Агнястрэльная зброя з кароткім ствалом для стральбы на кароткую адлегласць.

|| прым. пісталетны, ✂.

пістон, ✂, м.

  1. Невялікі каўпачок з выбуховым рэчывам для загарання зарада ў патроне або снарадзе.

  2. Папяровы кружок з невялікай колькасцю выбуховага рэчыва для цацачных пісталетаў, стрэльбаў.

  3. Клапан у музычным духавым інструменце (спец.).

|| прым. пістонны, ✂.

пісуар, ✂, м.

Ракавіна ў прыбіральні для сцёку мачы.

пісулька, ✂, ж. (разм. жарт.).

Маленькае пісьмо, запіска.

пісчы, ✂.

Прызначаны для пісання.

  • Пісчая папера.

пісьманосец, ✂, м.

Тое, што і паштальён.

|| ж. пісьманоска, ✂.

пісьменнасць, ✂, ж.

  1. Сукупнасць моўных і графічных сродкаў пісьмовых зносін.

    • П. народаў Поўначы.
  2. Сукупнасць пісьмовых помнікаў якой-н. гістарычнай эпохі пэўнага народа.

    • Старабеларуская п.

пісьменнік, ✂, м.

Чалавек, які займаецца літаратурнай працай, піша мастацкія літаратурныя творы.

|| ж. пісьменніца, ✂.

|| прым. пісьменніцкі, ✂.

пісьменны, ✂.

  1. Які ўмее чытаць і пісаць, а таксама які ўмее пісаць граматычна правільна.

    • П. чалавек.
  2. Які мае неабходныя веды, звесткі ў якой-н. галіне.

    • П. інжынер.
  3. Выкананы адпаведна, з асноўнымі патрабаваннямі.

    • П. праект.

|| наз. пісьменнасць, ✂.

пісьменства, ✂, н. (уст.).

Тое, што і пісьменнасць.

  • Старажытнае беларускае п.
  • Прыгожае п. (мастацкая літаратура).