цёпла, прысл., у знач. вык.
1. Пра цёплае надвор’е; цеплыню ў памяшканні.
Раніцай ц.
У пакоі ц.
2. каму. Пра адчуванне кім-н. цяпла.
У паліто мне ц.
3. перан. Пра адчуванне душэўнай цеплаты.
На душы ц. ад добрых слоў.
цёплы, -ая, -ае.
1. Які мае тэмпературу, сярэднюю паміж гарачым і халодным.
Цёплая вада.
Ц. вецер.
Цёплае надвор’е.
2. 3 высокай сярэднегадавой тэмпературай.
Ц. клімат.
Цёплыя краіны.
3. Які добра засцерагае ад холаду.
Цёплая хустка.
4. перан. Які вызначаецца душэўнай цеплынёй; сардэчны, прыязны, добразычлівы.
Цёплыя словы.
Цёплыя адносіны.
5. перан. Мяккі, прыемны для зроку.
Цёплыя фарбы восені.
◊
Цёплае месца — выгадная пасада.
|| наз. цеплата́, -ы́, ДМ -лаце́, ж. (да 1, 2, 4 і 5 знач.).
|| прым. цёпленькі, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).