цемна... (гл. цёмна...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «цёмна...» (у 2 знач.), калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: цемнабровы, цемнавокі, цемнагрывы, цемнаколерны, цемналісты, цемнаскуры, цемнатвары.
цёмна... і цёмна-... (а таксама цемна...).
Першая састаўная частка складаных слоў са знач. цёмны (у 2 знач.); з цёмным адценнем, напр.: цёмнабароды, цёмнавалосы, цёмналісцёвы; цёмна-вішнёвы, цёмна-сіні, цёмна-фіялетавы.
цёмны, -ая, -ае.
1. Пазбаўлены святла, асвятлення.
Ц. пакой.
Цёмная ноч.
У хаце было цёмна (у знач. вык.).
2. Блізкі па колеры да чорнага.
Цёмная хмара.
Цёмныя вочы.
3. перан. Змрочны, пануры, невясёлы.
Цёмныя думкі.
На душы цёмна (у знач. вык.).
4. перан. Неадукаваны, невысокай культуры; адсталы.
Ц. чалавек.
5. перан. Які выклікае недавер, падазроны.
Цёмная асоба.
Цёмныя махінацыі.
Цёмнае мінулае.
6. Незразумелы, няясны, заблытаны.
Цёмнае пытанне.
7. у знач. наз. цёмная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. Памяшканне для арыштаваных, карцар (уст.).