цюк¹, -а́, мн. -і, -о́ў, м.
Вялікі звязаны пакунак тавару; вялікая звязка чаго-н.
Ц. сена.
|| памянш. цючо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.
|| прым. цюкавы́, -а́я, -о́е (спец.).
Цюкавое сена.
цюк², выкл.
1. Ужыв. гукапераймальна для абазначэння стуку.
2. у знач. вык. Ужыв. ў знач. дзеясл. цюкаць — цюкнуць і цюкацца — цюкнуцца.
Цюк шыбу і разбіў.
цюкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што.
Увязваць, пакаваць у цюкі.
Ц. сена.
|| наз. цюкава́нне, -я, н. і цюко́ўка, -і, ДМ -ко́ўцы, ж.
цю́кацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).
Ударацца аб што-н. з лёгкім стукам; стукацца.
|| аднакр. цю́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся.
цю́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).
Удараць, утвараючы слабы стук.
Чуваць было, як цюкалі сякеры.
|| аднакр. цю́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.
|| наз. цю́канне, -я, н.
цю́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак. (разм.).
1. гл. цюкаць.
2. каго. Забіць, прыкончыць.
Ц. па галаве.
3. Выпіць.
Ц. па чарцы.
цюко́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Рабочы, які займаецца цюкоўкай.
|| ж. цюко́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.