Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цэп, -а, мн. цапы́, цапо́ў, м.

Прылада для малацьбы збожжа ручным спосабам, якая складаецца з доўгай палкі (цапільна) з прымацаваным да яе гужыкам драўлянага біча.

Малаціць у тры цапы.

|| прым. цэ́павы, -ая, -ае.

цэпелі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Дырыжабль з металічным каркасам, абцягнутым тканінай.

2. Вараныя бульбяныя клёцкі з мясной, грыбной і іншай начынкай, якія па форме нагадваюць дырыжабль.

Прыгатаваць цэпеліны.

цэ́пень, -пня, мн. -пні, -пняў, м.

Стужачны чарвяк, які паразітуе ў кішэчніку чалавека, жывёлы; саліцёр.

цэ́пкі, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і учэпісты.

|| наз. цэ́пкасць, -і, ж.