Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цэд, -у, М -дзе, м.

Працэджаны раствор заквашанай у вадзе аўсянай мукі, з якога вараць кісель.

цэ́дра, -ы, ж.

Верхні слой скуркі пладоў цытрусавых, а таксама іх высушаная скурка, якая ў патоўчаным выглядзе ўжываецца як вострая прыправа.

Лімонная ц.

|| прым. цэ́дравы, -ая, -ае.