Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цаджэ́нне гл. цадзіць.

цадзі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Кавалак палатна, марлі і пад. або іншае прыстасаванне для працэджвання малака ці якой-н. вадкасці.

цадзі́льны, -ая, -ае.

Прызначаны для працэджвання.

Ц. апарат.

цадзі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., цэ́дзіцца; незак.

Павольна ліцца праз вузкую адтуліну або праз цадзілку.

цадзі́ць, цаджу́, цэ́дзіш, цэ́дзіць; цэ́джаны; незак.

1. што. Прапускаць вадкасць праз цадзілку, сіта і пад. для ачысткі.

Ц. малако.

2. што. Ліць павольна праз вузкае горла, адтуліну.

Ц. квас у шклянку.

3. што. Павольна піць, цягнуць праз зубы.

Ц. напітак праз саломінку.

4. Ісці (пра дробны невялікі дождж).

Пад раніцу пачаў ц. дождж.

5. перан., што і без дап. Гаварыць павольна; вымаўляць праз зубы (разм.).

Ён не гаварыў, а цадзіў словы.

|| наз. цаджэ́нне, -я, н.