Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тарпа́, -ы́, мн. то́рпы іліч. 2, 3, 4) тарпы́, то́рпаў, ж. і торп, -а, мн. тарпы́, тарпо́ў, м.

Вялікая сцірта снапоў, саломы або сена, складзеная асобым спосабам для захоўвання пад адкрытым небам.

тарфа... (гл. торфа...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «торфа...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: тарфагнойны, тарфакрошка, тарфамаса, тарфапомпа, тарфасос, тарфахімія.

тор, -а, м.

Дарога, след, пакінуты калёсамі.

Няроўны т.

Пракласці свой т. (таксама перан.).

то́рба, -ы, мн. -ы, торб і -аў, ж.

Невялікі мяшок звычайна з даматканай тканіны.

Напужаў мех, дык і т. страшна (прыказка).

|| памянш. то́рбачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. то́рбачны, -ая, -ае.

то́рбас гл. тарбасы.

торг¹, -у, мн. таргі́, -о́ў, м.

1. гл. таргаваць, таргавацца.

2. Базар, рынак; месца гандлю (уст.).

Паспееш з козамі на т. (прымаўка).

3. звычайна мн. Публічны продаж маёмасці, рэчаў, пры якім пакупніком становіцца той, хто прапануе больш высокую цану; аўкцыён.

торг², выкл., у знач. вык. (разм.).

Ужыв. ў знач. дзеяслова торгаць.

Т. за рукаў.

Т. плячом.

то́ргацца, -гаюся, -гаешся, -гаецца; незак.

Рабіць сутаргавыя рухі.

Т. ўсім целам.

|| аднакр. таргану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся.

то́ргаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. каго-што. Цягнуць, тузаць рэзкімі рухамі, рыўкамі.

Т. вяроўку.

2. Дрыжаць, рабіць сутаргавыя рухі.

Шчака торгае.

3. што і без дап. Балець праз аднолькавыя прамежкі часу, тузаць (звычайна пры ўтварэнні нарываў).

Палец торгае.

4. што. Рэзкім рухам кранаць, зрушваць з месца.

Паравоз торгае вагоны.

5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыводзіць у рух паплавок, кляваць, торкаць (пра рыбу).

|| аднакр. таргану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1, 2, 4 і 5 знач.) і то́ргнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

|| наз. то́рганне, -я, н.

торк, выкл., у знач. вык. (разм.).

Ужыв. ў знач. дзеяслова торкнуць.

Т. нагой суседа.