Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ток¹, -у, мн. то́кі, -аў, м.

1. Рух электрычнага зараду ў правадніку; электрычная энергія.

Токі высокай частаты.

2. звычайна мн. Пра нервовую энергію чалавека, якая ўспрымаецца іншымі людзьмі; нервовае напружанне, узбуджэнне.

ток², -а, мн. такі́, -о́ў, м.

1. Спецыяльны будынак для складання, абмалоту і ачысткі збожжа; гумно.

Т. будавалі далёка ад хаты.

2. Пляцоўка для абмалоту збожжа.

Збожжа на таку малацілі цапамі.

ток³, -у, м.

Такаванне, падзыванне самкі ў некаторых птушак.

Цецеруковы т.

тока...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да току¹ (у 1 знач.), напр.: токаабмежавальны, токаадвод, токаздымальнік, токаздымальны, токаразмеркавальнік.

токапрыёмнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

1. Прылада, пры дапамозе якой ток ад проваду або рэйкі перадаецца рухавіку электравоза, тралейбуса, пад’ёмнага крана і пад.

Т. электравоза.

2. Назва розных прыбораў, у якіх адбываецца ператварэнне электрычнай энергіі.

то́кар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Рабочы-спецыяліст па механічнай апрацоўцы цвёрдых матэрыялаў шляхам абточвання.

Т. па метале.