Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тапо́ля, -і, мн. -і, -яў, ж. і то́паль, -я, мн. -і, -яў, м.

Дрэва сямейства вярбовых з высокім і моцным ствалом.

|| прым. тапо́левы, -ая, -ае.

Т. пух.

то́паль гл. таполя.

то́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Частка печы або катла, дзе спальваюць паліва.

Т. паравоза.

|| прым. то́пачны, -ая, -ае.

то́пкі¹, -ая, -ае.

Балоцісты, гразкі, багністы.

Т. бераг.

то́пкі², -ая, -ае.

Які лёгка топіцца пры высокай тэмпературы.

Топкае сала.

|| наз. то́пкасць, -і, ж.

то́плены, -ая, -ае.

Атрыманы шляхам таплення (гл. тапіць²).

Топленае масла.