Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

моц, -ы, ж.

1. Трываласць, мацунак.

М. тканіны.

М. жалеза.

2. Фізічная сіла.

М. рук.

3. Праяўленне чаго-н.; сіла, ступень гэтага праяўлення.

Набрацца моцы.

4. Магутнасць, сіла.

М.

Узброеных Сіл.

5. Насычанасць, канцэнтрацыя.

М. тытуню.

6. У спалучэнні з прыметнікам або займеннікам з прыназоўнікам выражае найвышэйшую ступень праяўлення дзеяння.

Крычаць на ўсю м.

Працаваць на поўную м.

моцна...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. моцны, напр.: моцнадзейны, моцнатокавы, моцнавільготны, моцнавязкі, моцназабруджаны, моцнасалёны, моцнажалезісты, моцнапорысты.

мо́цны, -ая, -ае.

1. Трывалы, такі, які цяжка парваць, разбіць, зламаць.

М. лёд.

М. арэх.

2. Здаровы, дужы.

М. арганізм.

3. Устойлівы, трывалы.

Моцныя сувязі.

Моцная дружба.

4. Значны па ступені свайго праяўлення, моцы, велічыні.

М. сон.

Моцна (прысл.) пакахаць каго-н.

5. Не разбаўлены, канцэнтраваны.

М. раствор.

6. Багаты, заможны, з вялікім дастаткам (разм.).

М. гаспадар.

7. перан. Дасведчаны, вопытны, з добрымі ведамі.

М. вучань.

Моцнае слоўца — лаянка, грубыя словы.

|| наз. мо́цнасць, -і, ж.