мо́жна, у знач. вык.
1. з інф. Ёсць магчымасць.
Гэта м. зрабіць за два дні.
2. Дазваляецца.
Да вас м.? — Заходзьце.
◊
Можна сказаць, у знач. пабочн. сл. (разм.) — выкарыстоўваецца для ўказання на магчымасць якога-н. выказвання, фармулёўкі ў адносінах да каго-, чаго-н.
Уся праца, можна сказаць, прапала дарэмна.