Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

мол, -а, мн. -ы, -аў, м.

Партовае збудаванне ў выглядзе высокага і доўгага вала, якое засцерагае судны ад марскіх хваль.

мо́ладзь, -і, ж., зб.

Маладое пакаленне, маладыя людзі.

|| прым. мо́ладзевы, -ая, -ае і маладзёжны, -ая, -ае.

М. тэатр.

Маладзёжнае кафэ.

мо́лат, -а, М -лаце, мн. -ы, -аў, м.

1. Вялікі цяжкі малаток для ручной коўкі, драбнення камення і пад.

Кавальскі м.

2. Механічная прылада для апрацоўкі металаў пры дапамозе ціску.

Аўтаматычны м.

3. Спартыўная прылада для кідання: металічнае ядро з тросам.

моль¹, -і, ж.

Дробны матылёк атрада лускакрылых, вусень якога нішчыць шарсцяныя тканіны, хлебнае зерне і інш.

|| прым. мо́левы, -ая, -ае.

моль², -я, м. (спец.).

Сплаў лесу асобнымі бярвёнамі, не звязанымі ў плыт, а таксама лес, які сплаўляецца такім спосабам.

|| прым. мо́левы, -ая, -ае.

М. сплаў.