Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

мана... (гл. мона...).

Першая састаўная частка складаных слоў, ужыв. замест «мона...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: манафтонг, манаграфія, манаплан.

мона... (а таксама мана...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. адзін, адзіны, адзінкавы, напр.: монатэізм, монакультура, монамалекулярны.

монакульту́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж. (спец.).

Адна сельскагаспадарчая культура, якая вырошчваецца на працягу многіх гадоў на адным і тым жа ўчастку.

|| прым. монакульту́рны, -ая, -ае.

монатэі́зм, -у, м. (спец.).

Вера, заснаваная на пакланенні адзінаму Богу, адзінабожжа; проціл. політэізм.

|| прым. монатэісты́чны, -ая, -ае.

Монатэістычныя рэлігіі.

мо́нстр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пачвара, страшыдла.