мой, майго́, м., мая́, маёй, ж., маё, майго́, н., мн. мае́, маі́х; займ. прынал.
1. Які належыць мне, адносіцца да мяне.
Мая кватэра.
2. у знач. наз. Родныя, блізкія.
Зараз павінны мае вярнуцца.
◊
На маё (яго) выйшла (разм.) — так, як я (ён) хацеў.
мо́йва, -ы, ж.
Маленькая рыбка сямейства корушкавых.