Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ззя́нне, -я, н.

1. гл. ззяць.

2. Яркае святло, якое выпраменьваецца або адлюстроўваецца чым-н.

Сонечнае з.

У ззянні славы (перан.).

Паўночнае ззянне — свячэнне высокіх слаёў атмасферы, якое назіраецца за палярным кругам.

ззя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. Вылучаць ззянне.

Ззяюць зоркі.

На грудзях ветэрана ззяюць узнагароды.

2. перан., чым і ад чаго. Блішчаць, выражаючы якія-н. пачуцці (пра вочы), або свяціцца радасцю, шчасцем і пад. (пра чалавека).

Вочы ззяюць ад шчасця.

Твары людзей ззялі радасцю.

3. Тое, што і зеўраць.

У адной са сцен ззяла вялікая прабоіна.

|| наз. ззя́нне, -я, н. (да 1 знач. і пра вочы, твар, да 2 знач.).