Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

джэйра́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Від газелі¹, пашыраны на пустынных і паўпустынных тэрыторыях Закаўказзя, Пярэдняй, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі.

|| прым. джэйра́навы, -ая, -ае.

джэм, -у, м.

Варэнне з садавіны або ягад у выглядзе густога жэле.

|| прым. джэ́мавы, -ая, -ае.

джэ́мпер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вязаная кофта без каўняра, якая надзяваецца цераз галаву.

джэнтльме́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Адукаваны і выхаваны мужчына, які адрозніваецца прыстойнасцю і ветлівасцю ў адносінах з іншымі, высакароднасцю маралі, далікатнасцю, элегантнасцю.

|| прым. джэнтльме́нскі, -ая, -ае.

Джэнтльменскае пагадненне — міжнародны дагавор, заключаны звычайна ў вуснай форме.

джэ́рсі, нескл., н.

Шчыльная трыкатажная тканіна з шарсцяных, баваўняных, шаўковых ці сінтэтычных ніцей, а таксама адзенне з такога матэрыялу.

Баваўнянае, шарсцяное, шаўковае д.