Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

джаз, -а, м.

1. Форма музычнага мастацтва, якая ўзнікла ў канцы 19 — пачатку 20 ст. і спалучае ў сабе рысы еўрапейскай і афрыканскай культур.

Іграць у стылі д.

Аматары джаза.

2. Аркестр, які складаецца пераважна з духавых, ударных шумавых інструментаў, уключае спевакоў-салістаў і выконвае такую музыку.

Іграе д.

|| прым. джа́завы, -ая, -ае.

Джазавая музыка.

Д. выканаўца.

джазі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Музыкант, які грае ў джазе.

джаз-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да джаза, напр.: джаз-фестываль, джазаркестр, джаз-музыка, джаз-банд.

джа́ла, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Колючы орган ці частка цела жывёл і раслін для ўпрысквання атрутнага рэчыва.

Д. пчалы.

Змяінае д.

2. Вастрыё колючага ці рэжучага інструмента, прадмета.

Д. касы.

3. перан. Пра што-н. вострае, з’едлівае.

Д. сатыры.

|| памянш. джа́льца, -а, мн. -ы, -аў, н.

джа́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак., каго-што.

1. Раніць, упівацца джалам, кусаць (пра насякомых, змей).

Пчолы джаляць.

2. перан. Раніць крыўднымі словамі, колкімі заўвагамі.

Крытычныя выказванні джалілі яго, выводзілі з раўнавагі.

|| зак. уджа́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены.

Уджаліла змяя.