Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гайда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і го́йдацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

Рытмічна хістацца з боку ў бок або зверху ўніз.

Г. на хвалях.

|| аднакр. гайдану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся.

гайда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і го́йдаць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што.

Рытмічна хістаць з боку ў бок або зверху ўніз.

Лодку гайдала (безас.).

|| аднакр. гайдану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём; -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. гайда́нне, -я, н. і го́йданне, -я, н.

го́йданне гл. гайдаць.

ГО́ЙДАЦЦА гл. гайдацца.

ГО́ЙДАЦЬ гл. гайдаць.

го́йсаць, -аю, -аеш, -ае і гайса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак. (разм.).

Хутка і мітусліва рухацца, перамяшчацца; бегаць, раз’язджаць у пошуках каго-, чаго-н.

Г. па магазінах.

|| наз. го́йсанне, -я, н. і гайса́нне, -я, н.